Артыкул 151. Агульныя патрабаванні да прыёму асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі

1. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы замацоўваюць за пачатковай школай, базавай школай, сярэдняй школай, гімназіяй (для атрымання агульнай базавай адукацыі) тэрыторыю адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай (тэрытарыяльнай) адзінкі з мэтай забеспячэння пражываючым на гэтай тэрыторыі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзенства, якія маюць аднолькавае з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, доступу да яго атрымання.

3. Прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для засваення зместа адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з пазнейшага ўзросту.

Паводле заявы аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дазваляецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

"КОДЭКС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ АДУКАЦЫІ"
студзень 2011 года

Для прыёму дзяцей ў першы клас законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы:

  • Заява на імя дырэктара школы (пішацца ў школе па ўзоры)
  • Копія пасведчання аб нараджэнні (завяраецца дырэктарам школы, з гэтай нагоды мець пры сабе арыгінал)
  • Медыцынская картка з заключэннем урача аб адсутнасці проціпаказанняў да заняткаў у школе (прад’яўляецца пасля праходжання медыцынскай камісіі)
  • Заключэнне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, пры наяўнасці (з мэтай арганізацыі заняткаў з настаўнікам-дэфектолагам)

Законнных прадстаўнікоў будучых першакласнікаў на момант падачы заявы просім мець пры сабе пашпарт.

Прыём заяў з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2023 года

Графік прыёму дакументаў

Панядзелак - пятніца:

9.00 – 13.00,
15.00 – 19.00

абед з 13.00 да 15.00 

каб. 103

Субота:

9.00 – 13.00

каб. 103

Нядзеля:

выходны

З 16 жніўня па 28 жніўня будуць разгледжаны заявы бацькоў на вольныя месцы ў парадку чарговасці пададзеных заяў.

Даведкі па тэлефонах:
Прыёмная дырэктара: сакратар Тукай Наталля Аляксандраўна, тэл. 65-94-30
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце: Паўлючэнка Вольга Аляксандраўна, тэл. 65-94-25 

Межы мікрараёна школы

Бацькам будучых першакласнікаў