Электронныя звароты – гэта iндывiдуальныя або калектыўныя прапановы, заявы, скаргі грамадзянiна, выкладзеныя ў пiсьмовай электроннай форме і накіраваныя на адрас электроннай пошты ўстановы або змешчаныя на афіцыйным сайце ўстановы ў глабальнай сетцы Інтэрнэт.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб на імя дырэктара ДУА “Сярэдняя школа №14 горада Баранавічы” накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі
У сувязі са змяненнямі ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2022 г. № 176-З «Аб змяненнях Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»), інфармуем аб тым, што з 2 студзеня 2023 г., падача электронных зваротаў ва ўпраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб https://обращения.бел.
Ва ўзгаданай сістэме рэгіструюцца пісьмовыя, электронныя і вусныя звароты грамадзян (асабісты прыём грамадзян), якія паступаюць ва ўстанову адукацыі!
Электронныя звароты, адрасаваныя на электронную пошту ўстановы адукацыі, не разглядаюцца.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- поўную назву юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней як за 15 дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней як за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, названы ў электронным звароце. На электронныя звароты даюцца адказы ў пісьмовым выглядзе ў выпадках, калі заяўнік ў сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або ў электронным звароце адсутнічае адрас электроннай пошты, а таксама, калі рашэнне аб накіраванні адказа ў пісьмовым выглядзе прынята кіраўніком дзяржаўнай установы, якая разглядае электронны зварот або упаўнаважанай ім асобай.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія:
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не змяшчаюць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі дырэктара ДУА “Сярэдняя школа №14 горада Баранавічы”;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім няма новых абставін, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Адказ установы на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці можна абскардзіць у вышэйстаячай арганізацыі.
|