Раздзелы сайта

  • Сакавік. Гурт ZnaRock
- Ёсць у нас на кухні газ.
А што ў вас?
Сяргей Міхалкоў

3 сакавіка 2012

На школьнай сцэне

Адбыўся канцэрт беларускага гурта ZnaROCK з Мінску.

На здымку: Ганна Мацуковіч, Ян Varabjou,  Иван Жуков,  Jauhien Sokalau  

Музыкі парадавалі цёплай атмасферай, пазітыўнымі песнямі і адкрытасцю. Дзве гадзіны гучалі песні, сярод якіх "Amsterdam", "Я эма, мама", "Красавік", "Сані" і іншыя.

Гурт ZnaROCK развіваецца ў накірунках СКА-кантры, дыска-СКА, полька-тапатуха, ска і ска-панк. На дадзены момант ідзе ўзмацнёная праца над электрычнай праграмай.

 
Распачаўся канцэрт вершамі маладых паэтаў, якія чыталі самі аўтары. Сваімі вершаванымі творамі падзяліліся з гледачамі  Алесь Сьнег, Таццяна Упярэчкіна, Андрэй Кімбар і Юлія Іванова.
Незвычайна прыемны падарунак зрабілі арганізатары мерапрыемства аматарам року і беларускай мовы.

Жывая беларуская мова, усмешкі, добрыя ўражанні - усё гэта сустрэча вясны з гуртам ZnaROCK


Таццяна Упярэчкіна з гуртам ZnaROCK
Алесь Сьнег
             ***
Яна сьмяялася ў будучыню,
А я ўспамінаў, што прайшло.
Яна мне казала, як сонца зьнікае,
А я... пра тое, як сонца ўзыйшло
Яна закрэслівала словы ў вершах,
А я маўчаў: не мог не пагадзіцца,
Яна хацела быць заўсёды першай,
Мне заставалася як заўжды маліцца.
Цяпер яна праектуе будынкі,
А я праектую пляны свае,
Яна ўспамінае пра маіх каханак
А я ігнарую, бо кахаю яе.

10.12.2010

Алесь Сьнег другі справа

* Частка матэрыялаў узята з асабістай старонкі гурта vkontakte