25.02.2022

Палуян Паліна, навучэнка 9 "Б" класа, стала пераможцам тэлевізійнага конкурсу "Я ведаю!".

Вучні V–XI класаў з усёй краіны прымаюць удзел у праекце Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У фінальных гульнях выяўляюць пераможцаў у кожнай паралелі, і самай разумнай дзевяцікласніцай стала Паліна Палуян, вучаніца IX класа ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы”. На адборачным этапе, а потым ва ўсіх турах інтэлектуальнай гульні школьніца была сярод лідараў турнірнай табліцы. Хуткія і дакладныя адказы прывялі Паліну да перамогі. Палуян Паліна захапляецца мовамі і матэматыкай, шмат чытае. “Падрыхтоўка ў мяне была сур’ёзная: днямі штудзіравала падручнікі, энцыклапедыі, слоўнікі, бо конкурс абяцаў крэатыўныя заданні,” – адзначала дзевяцікласніца. Паліна – удзельніца прадметных алімпіяд гарадскога і абласнога этапаў, і вось цяпер у тэлепраекце “Я ведаю!” – новая перамога, і ўжо на ўзроўні краіны. Віншуем цябе, Паліна!