Традыцыйна ў маi ў нашай школе прайшла дэкада гісторыі. Вучням былi прапанаваны розныя актыўнасцi на перапынках : гiстарычныя "iмпрэзы" , вiктарыны, "галерэя" славутых землякоў, iнтэрактыўныя гульнi, iнфармацыйныя стэнды, конкурсы.. Была i гiстарычная фотазона)) Амаль усё было падрыхтавана самiмi вучнямi пад кiраўнiцтвам настаўнікаў гiсторыi! Памятаючы аб мінулым і карыстаючыся спадчынай нашых продкаў, мы ствараем базу для нашага развіцця ў будучым!