У рэспубліканскі рэестр маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай дапамогай, унесена 16 арганізацый:

  1.  Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб’яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый" з’яўляецца правадніком паміж дзяржавай і моладдзю, каардынуе выкананне значных праграм і прыцягвае найбольшую колькасць маладых людзей да рэалізацыі агульных задач. Акрамя таго, саюз непасрэдна падтрымлівае распрацоўку і правядзенне розных мерапрыемстваў, развівае міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва з падобнымі структурамі ў замежных краінах.
  2. Мэтай грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (ГА «БРСМ») з’яўляецця стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадскасці, якая заснавана на патрыятычных і духоўных каштоўнасцях беларускага народа.
  3. Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» (ГА «БРПА») праводзіць розныя акцыі, дабрачынныя мерапрыемствы, семінары, форумы, лагеры з мэтай дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям’і, Радзіме.
  4. ГА БЛІК — гэта грамадская арганізацыя «Беларуская ліга інтэлектуальных каманд». Яна аб’ядноўвае клубы і каманды, якія займаюцца інтэлектуальнымі гульнямі. У БЛІКу рады кожнаму, хто гуляе ў «Што? Дзе? Калі?» і «Брэйн-рынг» (а таксама тым, хто яшчэ не гуляе, але хацеў бы пачаць).
  5. Рэспубліканская маладзёжная грамадская арганізацыя «Ліга добраахвотнага труда моладзі» (РМГА «ЛДТМ») з’яўляецца добраахвотным аб’яднаннем моладзі, сацыяльна-культурнага характару дзейнасці, якое ўтворана на падставе агульных інтарэсаў для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў. Мэта ЛДТМ — развіццё грамадзянскай актыўнасці моладзі праз яе ўцягванне ў валанцёрскую дзейнасць.
  6.  Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Беларускі КВЗ» (МГА «Беларускі КВЗ») бачыць сваёй мэтай стварэнне ўмоў для найбольш поўнай рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў, садзейнічанне камандам КВЗ, развіццё руху КВЗ у РБ, арганізацыя вольнага часу навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, а таксама працоўнай і іншай моладзі рэспублікі.
  7.  Місія Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя клубаў «ЮНЕСКО» — прапаганда гуманных прынцыпаў і ідэй ЮНЕСКО ў галіне адукацыі, навукі, культуры і зносін праз стварэнне клубаў ЮНЕСКО па ўсёй Беларусі. Брэндавыя праекты – гэта міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКО, зімовы ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКО, валанцёрскія лагеры ў Беларусі і за мяжой, лінгвістычныя лагеры, вясеннія і восеньскія фестывалі клубаў ЮНЕСКО ў г. Гродна, міжнародны фестываль «Жывая вада сяброўства» ў г. Гомель, праект «Мост цераз пакаленні» і іншыя.
  8.  Дзіцячае грамадскае аб’яднанне «Асацыяцыя беларускіх гайдаў» (ДГА «АБГ») —  незалежная, непалітычная, нерэлігійная, добраахвотная, прагрэсіўная арганізацыя дзяўчынак і маладых жанчын Беларусі садзейнічае духоўнаму, інтэлектуальнаму, фізічнаму развіццю, удасканаленні характару, сацыяльнай адаптацыі дзяўчынак і дзяўчын у зменлівым свеце.
  9. Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных (БМГАРП). Мэты і задачы арганізацыі: грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі; прывіццё навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці; папулярызацыя здаровага ладу жыцця; развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі; папулярызацыя прафесіі ратавальніка-пажарнага. Пад началам арганізацыі праводзяцца рэспубліканскія агляды-конкурсы дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей», «Школа бяспекі», рэспубліканскі палявы лагер «Ратавальнік», Рэспубліканскі і Міжнародны злёт юных ратавальнікаў-пажарных.
  10. Міжнародная асацыяцыя маладзёжных грамадскіх арганізацый пажарных-ратавальнікаў.

  11.  Дзіцячая грамадская арганізацыя «Беларуская рэспубліканская скавуцкая асацыяцыя» – гэта добраахвотная, непалітычная, выхаваўчая арганізацыя для дзяцей і маладых людзей, адчынена для ўсіх, незалежна ад іх паходжання, расавай прыналежнасці або веравызнання. Галоўнай мэтай БРСА з’яўляецца садзейнічанне развіццю маладых людзей у Беларусі ў адпаведнасці з Мэтай, прынцыпамі і Метадам Скавуцага Руху.
  12.  Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя шатакан каратэ-до» (БФШК) арыентуецца на ўзмацненне здароў’я, фізічнае і маральнае выхаванне, стварэнне спрыяльных умоў для раскрыцця творчых і спартыўных магчымасцяў моладзі. Члены арганізацыі прымаюць удзел у фінальных спаборніцтвах Кубка Свету па Шатакан каратэ-до SKIF, першынствах і чэмпіянатах Еўропы па Шатакан каратэ-до, у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, рэспубліканскіх спаборніцтвах ”Кубак абаронцаў Айчыны“ і ”Гармонія Шатакан“, адчыненых першэнствах Рэспублікі Беларусь і ў іншых мерапрыемствах.
  13.  Мэтай грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» з’яўляецця стварэнне дзецям і маладым людзям з асаблівасцямі ў развіцці роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцей удзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства.
  14.  Устаўнымі мэтамі Рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання "Беларуская федэрацыя старадаўняй аўтатэхнікі "Барэтра" з’яўляюцца: аб’яднанне аматараў антыкварнай аўтатэхнікі для забеспячэння аптымальных арганізацыйна-прававых і сацыяльна-эканамічных умоў для развіцця ўнікальнага кулътурна-гістарычнага руху маладых энтузіястаў аўтамотастарыны Рэспублікі Беларусь; вывучэнне аўтамабільнай і ваенна-тэхнічнай гісторыі Беларусі, у тым ліку рэканструкцыя аўтамотатэхнікі і аўтабронетэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
  15.  Грамадскае аб’яднанне ”Беларуская арганізацыя сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў ”Мы — дзецям“ займаецца арганізацыяй фестываляў, дзіцячых святаў, конкурсаў, злётаў і іншых мерапрыемстваў дзіцячага адпачынку і аздараўлення. Галоўная асаблівасць гэтых акцый і праектаў у тым, што іх непасрэднымі творцамі і ўдзельнікамі з’яўляюцца самі дзеці.
  16.  Грамадскае аб’яднанне ”Беларускі камітэт Спешыал Аліміпікс“. Рух «Спешыал Алімпікс» узнік 40 гадоў таму па ініцыятыве Юніс Кенадзі Шрайвар і займаецца сацыяльнай рэабілітацыяй інвалідаў з інтэлектуальнай недастатковасцю праз фізічную культуру і спорт.