Мэта:

  • стварэнне дынамічнага адукацыйнага асяроддзя як комплексу сучасных патрабаванняў для забеспячэння якасці адукацыі і выхавання вучняў, развіцця грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцей асобы.

Задачы:

  • Забяспечыць трывалыя вынікі вучэбнай дзейнасці на ўсіх узроўнях навучання з улікам індывідуальных адукацыйных патрабаванняў і індывідуальных магчымасцей кожнага вучня.
  • Забяспечыць рэзультатыўнае выкарыстанне факультатыўных, стымулюючых заняткаў, арганізацыю платных адукацыйных паслуг, рэалізацыю механізмаў узаемадзеяння ўстановы адукацыі для работы з высокаматываванымі вучнямі па падрыхтоўцы да ўдзелу ў прадметных алімпіядах і конкурсах даследчага характару.
  • Рэалізаваць комплекс мерапрыемстваў па павышэнні вынікаў цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.
  • Забяспечыць выкарыстанне эфектыўных методык і сучасных сродкаў для ўзмацнення выхаваўчай функцыі ўстановы адукацыі па фармаванню патрыятызму, грамадзянскай адказнасці, прававой самасвядомасці, духоўнасці і культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і паспяховай сацыялізацыі вучняў.
  • Забяспечыць прафілактыку сацыяльнага сіроцтва, падлеткавай злачыннасці і безнагляднасці непаўналетніх шляхам павышэння ўзроўню бацькоўскай адказнасці за бяспеку дзяцей праз прававую асвету бацькоў, прапаганду станоўчага вопыту сямейнага выхавання.
  • Працягнуць работу па стварэнні бяспечных і камфортных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, забяспечыць якаснае харчаванне вучняў як асноўнага фактару стварэння здароўезберагаючага асяроддзя ва ўстанове адукацыі.
  • Развіваць практыку павышэння асабова-прафесійных кампетэнцый настаўнікаў у межах дзейнасці прафесійных суполак, ствараць умовы для рэалізацыі імі індывідуальнай педагагічнай траекторыі росту ва ўмовах бесперапыннай педагагічнай адукацыі.